— Рэформа ЖКГ Мінска ўключала пяць асноўных крокаў. Гэта падзел функцый замоўцы і падрадчыка. Раней былі ЖРЭА і ЖЭСы. Самі сабе замаўлялі працу, выконвалі і аплачвалі. Мы зламалі гэтую сістэму цалкам. Размежавалі функцыі рабочых па тэхабслугоўванні, бягучым рамонце, прыборцы пад'ездаў і тэрыторый, аказанні дадатковых платных паслуг. Стварылі адзіную дыспетчарскую 115. Гарадская аварыйная служба перайшла на кругласутачны рэжым працы. Адзіны разлікова-даведачны цэнтр арганізавалі і перадалі амаль усю механізаваную камунальную тэхніку і няпрофільныя сеткі спецпрадпрыемствам.

Што атрымалі? Замест 141 арганізацыі ў ЖКГ горада засталося 58. Амаль на чвэрць знізілася колькасць работнікаў. Гэта мінус 3,4 тысячы чалавек. За 2016 год атрымана 29 млн рублёў эканоміі выдаткаў. Узровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на тэхнічнае абслугоўванне шматпавярховых дамоў вырас удвая: ён быў усяго 39% у 2015-м і ўжо 89,7% па выніках 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?