Самы вялікі прыкол «Інтымнага дзёньніка паэта ў новым выданьні з прадмовай Рыгора Барадуліна, афармленьнем Арлена Кашкурэвіча і рэцэнзаваньнем Пятра Васючэнкі няма. Укладальнік Уладзімер Сіўчыкаў папросту скарыстаў у назьве «раскручаны брэнд». Маўляў, паэзія – гэта і ёсьць інтымны дзёньнік, абгрунтоўвае ў прадмове факт такой адсутнасьці кандыдат у Нобэлеўскія ляўрэаты. Але гэты валошкавы рэмікс і без Максімавых курортных нататак будуць купляць, і чытаць, і цемнавокім паням дарыць. Багдановіч не старэе.
Яўген Квач
Багдановіч Максім. Інтымны дзёньнік. – Менск: «Радыёла-плюс», 2006. – 528 с.
❏
Пра інтымны дзёньнік Багдановіча ў «Нашай Ніве»:
Адам Глёбус. Што думаў, тое й пісаў
Паліна Качаткова З-пад бацькавай апекі
Сяргей Харэўскі. Дзёньнікі мастакоў