4 сакавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай па поўначы краіны кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег), на асобных участках дарог галалёдзіца. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, умераны.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 3°С, максімальная днём +6.. + 12 С, па паўднёвым захадзе да + 14°С.

5 сакавіка надвор'е будуць фармаваць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу ў паўночных, а днём і ў цэнтральных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. + 7°С, максімальная днём +8.. +13°С, па поўдні да + 16°С, у крайніх паўночных раёнах +4.. + 7°С.

6 сакавіка надвор'е ў асноўным абумовяць актыўныя франтальныя раздзелы, у крайніх паўночных раёнах адаб'ецца ўплыў паветраных мас паўночнаатлантычнага паходжання.

Ноччу ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць моцныя дажджы; у крайніх паўночных раёнах - мокры снег, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. + 7°С, максімальная днём +5.. + 12°С, па поўдні да + 15°С, у крайніх паўночных раёнах +1.. + 4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?