Авіякампанія Белавія з 30 мая адкрывае прамыя рэйсы з Мінска ў Ніжні Ноўгарад — квіткі ўжо паступілі ў продаж па цане ад 84 еўра за палёт у адзін бок.

Рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень на самалёце Embraer 195 па наступным раскладзе:

Мінск — Ніжні Ноўгарад: 23:45 — 01:35 (па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях);

Ніжні Ноўгарад — Мінск: 04:45 — 06:45 (па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах);

Мінімальная заяўленая цана — 84 еўра за палёт у адзін бок ці 148 еўра за палёт у два бакі. У кошт уваходзіць правоз багажу і лёгкая закуска на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?