Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы 4 сакавіка выступіць з прамовай на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, дзе адбудзецца ўрачысты марш падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь 1».

Напярэдадні, 3 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у прысвечаным юбілейнай даце ўрачыстым сходзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0