47-гадовы гродзенец выклаў інтымнае сэлфі на закрытым сайце для знаёмстваў. Цяпер мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

— Я — гомасэксуал, — не хавае Алег і распавядае пра тое, што два гады таму размясціў сваю анкету на спецыяльным закрытым сайце знаёмстваў. Сярод іншых фатаграфій былі і дзве пікантныя карцінкі.

Спецыфіка сайта такая, што гэтыя эратычныя сэлфі могуць бачыць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. На сайце ёсць папярэджанні аб тым, што там змяшчаецца эратычны кантэнт і ўваход строга пасля паўналецця.

— Размясціў і забыў. Мае фатаграфіі былі сярод сотняў і тысяч падобных. Кожны дзень там з'яўляюцца новыя анкеты — сайт сярод гей-супольнасці карыстаецца папулярнасцю, - распавядае Алег, — У канцы студзеня да мяне дадому прыйшлі праваахоўнікі з ператрусам. Канфіскавалі камп'ютар і тэлефон. Праз два дні мне сказалі, што па факце размяшчэння ў інтэрнэце пікантных фатаграфій распачата крымінальная справа, і зараз праводзіцца праверка. Я прайшоў судова-псіхіятрычную экспертызу, якая паказала, што я цалкам адэкватны. За яе мне давялося заплаціць 580 рублёў. Я разумею, што, напэўна, не трэба было выкладваць свае фатаграфіі такога роду, але я і падумаць не мог, што іх знойдуць на закрытым сайце. Калі б гэта было ў адкрытым доступе, то зразумела, што тут стопрацэнтнае распаўсюджванне порна, але там закрытая пляцоўка. У такім выпадку трэба прад'яўляць прэтэнзіі не толькі да мяне, але і да сайта, на якім усё гэта размешчана. Або блакаваць яго ў Беларусі, напрыклад.

Згодна з часткай 2 артыкула 343 КК выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?