У інтэрв'ю БелТА Марыяна Шчоткіна, намесніца старшыні Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза жанчын, падзялілася, якія праблемы трэба вырашыць, каб палепшыць умовы жыцця мужчын у Беларусі:

— Беларуская сістэма мацярынства і дзяцінства — адна з найлепшых на постсавецкай прасторы. Пагадзіцеся, жанчыны прывучаны сачыць за сваім здароўем з дзіцячых гадоў — адбіваецца і шматгадовая мэтанакіраваная прафілактычная работа, і самаідэнтыфікацыя жанчыны як будучай маці. А ў прапагандаванні беражлівых адносін мужчын да свайго здароўя, на жаль, многае было выпушчана. Гэта адставанне трэба наганяць — фармаваць каштоўнасць здароўя ў вачах саміх мужчын. І пачынаць гэтую працу неабходна з дзіцячага ўзросту. Прычым трэба разумець, што мужчынскае здароўе — гэта шырокае паняцце (гаворка ідзе не толькі аб рэпрадуктыўным здароўі, але і пра стаўленне мужчын да жыцця ў цэлым).

Той факт, што сярэдняя працягласць жыцця мужчын, па статыстыцы, практычна на 10 гадоў меншая, чым у жанчын, толькі пацвярджае, што пытаннямі мужчынскага здароўя варта займацца вельмі сур'ёзна. Беларускі саюз жанчын у 2017 годзе пачынае акцыю «Пад бацькавым крылом», каб падкрэсліць важнасць сацыяльнай ролі бацькі, мужа. Грамадству трэба шанаваць уклад мужчын у выхаванне дзяцей, у вядзенне хатняй гаспадаркі, у фарміраванне сямейных каштоўнасцяў. Менавіта шанаваць, падтрымліваць, а не крытыкаваць. Цяпер досыць шмат беларускіх мужчын, для якіх сям'я і дзеці — у ліку галоўных жыццёвых прыярытэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?