Музыкі прэзэнтуюць ужывую песьню «Le chêne d’hiver» ужывую падчас свайго канцэрта з нагоды адкрыцьця Дзён Франкафоніі ў Беларусі.

Караткевіч па-француску загучаў у межах праекту парталу Tuzin.fm і кампаніі «Будзьма беларусамі!» — «Global Reload». Верш «Зімовы дуб» пераклала Ларыса Гіймэ адмыслова для Karpatt, гурту з Парыжу з 20-гадовай гісторыяй. Музыкі былі ў захапленьні ад гэтага твора. «Паэзія Караткевіча — вельмі прыгожая і вобразная, яна падаецца пяшчотнай зь вельмі кранальнай натуралістычнай мэтафарай», — заявілі французы з нагоды інтэрнэт-прэзэнтацыі песьні «Le chêne d’hiver». Лідэр каманды Фрэд Раля зазначыў, што марыць яе выканаць у Менску. І вось такая нагода здарылася сёлета.

8 сакавіка Karpatt прыедзе ў Менск з нагоды адкрыцьця Дзён Франкафоніі ў Беларусі. Як паведамілі Tuzin.fm у амбасадзе Францыі, канцэрт парыскага гурту пройдзе ў рэстарацыі «Друзья». Музыкі зьбіраюцца сыграць свае найлепшыя песьні і прэзэнтаваць урэшце ў Беларусі песьню на словы Ўладзімера Караткевіча. Уваход на імпрэзу вольны. Пачатак у 18.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?