2 сакавіка распачалі зносіць самавольна пабудаваныя і пасаджаныя платы на набярэжнай Вяллі ў Вільні, у прэстыжным сталічным раёне Звярынец.

Некаторыя жыхары павялічылі свае ўчасткі за кошт дзяржаўнай зямлі. Віленская мэрыя вырашыла ўздоўж набярэжнай ракі пракласці веладарожку, але гэтаму перашкаджалі самавольна пабудаваныя платы і зялёныя насаджэнні. 2 сакавіка з раніцы на гэтай тэрыторыі былі пачаты работы.

Ёсць спадзевы, што жываплаты і агароджы на адлегласці 100 м удасца зняць на працягу некалькіх дзён, і дзяржаўная зямля будзе вызвалена, а праз некалькі месяцаў пачнуць пракладаць веладарожку.

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус сказаў, што веладарожку плануюць пракласці ў гэтым годзе: «Усім сёння даецца яснае пасланне, захоп зямлі там, дзе хацелі б гуляць віленчукі, уздоўж ракі, падыходзіць да канца. Я не ведаю, што гэтыя людзі думалі, калі пасадзілі жывыя загарадзі з трох відаў раслін — тую, глог і елкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?