22 чалавекі загінулі ў выніку стыхійнага бедзтва на захадзе Ўкраіны. Такія апошнія зьвесткі Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Украіны. Раней паведамлялася пра 13 загінулых.

Затоплены 22 тысячы будынкаў, 7 тысяч жыхароў эвакуяваныя.

Нанесена вялізная шкода эканоміцы — затопленыя тысячы кілямэтраў дарог, пашкоджаныя масты.

Паводкі здарыліся ў басэйнах рэк Днестар і Прут. Пацярпелі населеныя пункты ў Івана‑Франкоўскай, Чарнавецкай, Львоўскай, Цярнопальскай і Закарпацкай абласьцях. Паведамляецца пра страты ўраджаю.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка выступіў з спэцыяльным зваротам да нацыі.

У панядзелак пройдзе экстранае паседжаньне ўраду, дзе будзе вырашацца, як пераадольваць пасьледкі катастрофы.

Паводле ўкраінскіх СМІ

Глядзі яшчэ:
Відэа ад агенцтва AP на YouTube

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0