Свет7171

Еўрадэпутат: Жанчыны павінны зарабляць менш за мужчын, бо яны слабейшыя і менш разумныя

Польскі еўрадэпутат Януш Корвін-Міке (Janusz Korwin-Mikke) абразліва выказаўся ў адрас жанчын падчас свайго выступу ў Еўрапарламенце. Пра гэта паведамляе ў пятніцу, 3 сакавіка, The Independent.

«Вядома, жанчыны павінны зарабляць менш за мужчын, бо яны слабейшыя, меншыя і менш разумныя», — заявіў 74-гадовы палітык.

У якасці тлумачэння сваёй пазіцыі Корвін-Міке паведаміў, што ў топ-100 найлепшых шахматыстаў няма ні адной жанчыны.

Словы польскага палітыка выклікалі абурэнне сярод многіх яго калег. Так, іспанскі еўрадэпутат Ірачэ Гарсія Перэс (Iratxe Garcia Perez) заявіла: «Каб была ваша воля, у мяне б увогуле не было права быць членам парламента. Упэўненая, што вы вельмі расчараваныя тым фактам, што мы, жанчыны, можам прадстаўляць грамадзян на тых жа правах, што і вы ».

Паводле яе, «неабходна абараняць еўрапейскіх жанчын ад такіх мужчын», як Корвін-Міке.

Польскага дэпутата не раз штрафавалі за расісцкія і сэксісцкія выказванні падчас дэбатаў. Так, раней Корвін-Міке заявіў, што «на пункт гледжання жанчыны ўплывае мужчына, з якім яна спіць».

Цяпер кіраўніцтва парламента вырашае, ці варта падвергнуць яго якому-небудзь спагнанню.

У Польшчы Корвін-Міке мае рэпутацыю блазна. Ён таксама адзначыўся сувязямі з Расіяй.

Каментары71

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты2

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць