03.03.2017 / 18:14

Лукашэнка — міліцыі: На любыя авантуры ў нас заўсёды будзе адэкватны адказ 52

Раскалоць беларускае грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку не атрымаецца. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 сакавіка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі, перадае БЕЛТА.

«Ілюзіяў сёння быць не павінна: раскалоць наша грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку, а тым больш аказаць на нас які б там ні было ціск ні ў кога не выйдзе. Але кожны дзень, кожны год жадаючых гэта зрабіць будзе не менш. Вы бачыце, што адбываецца вакол. Свет ашалеў. І калі не зайздрасць, то неразуменне таго, што адбываецца ў нашай краіне, штурхае многіх да таго, каб і мы былі такія, як яны. І вось тут мы не павінны пасці на калені. Мы павінны ўтрымаць сваю краіну і абараніць свой народ. і я ўпэўнены, мы гэта зробім, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — На любыя авантуры ў нас заўсёды будзе адэкватны адказ».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на МУС і ўсіх праваахоўных структурах ў цэлым ляжыць велізарная адказнасць за бяспеку і стабільнае развіццё Беларусі.

2
?? / Адказаць
03.03.2017 / 18:20
Дакладна свет крануўся, а не сам? Чым дакажаш?
1
Мikola / Адказаць
03.03.2017 / 18:25
У аднаго "таварыша" атрымалася раскалоць грамадства ўжо даўно. Зараз разгойдвае.
3
Митяй / Адказаць
03.03.2017 / 18:27
Как можно прокомментировать очередной бред?
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру