03.03.2017 / 19:50

Віктар Каліна накінуўся з мацюкамі на каментатараў, якія абурыліся яго гастролямі па Беларусі 62

У маладзечанскім Палацы культуры выступ беларускага шансанье і ардэнаносца «ДНР» Віктара Каліны запланаваны на 17 сакавіка. Каб падагрэць цікавасць аўдыторыі, арганізатары канцэрта вырашылі напярэдадні разыграць запрашальнік у сваёй суполцы. Маўляў, напішыце ў каментарах свой парадкавы нумар і спадзявайцеся на ўдачу. Маладзечанцы абурыліся ганебнай, на іх думку, ідэяй запрасіць на сцэну Каліну.

Віктар Каліна. Фота ic.pics.livejournal.com

«Мне сорамна за наш Палац культуры», «Якая ганьба!», «Калі ўжо гэта скончыцца?! Няўжо ў нас у краіне няма годных артыстаў?!», — бязлітасныя да Каліны каментатары. 

Убачыўшы агульны настрой, Палац культуры паспрабаваў знізіць градус абмеркавання, але безвынікова. 

Сёння, 3 сакавіка, у абмеркаванне ўключыўся і сам Каліна. Ён не пашкадаваў часу на тое, каб адказаць кожнаму і параіць, што рабіць і куды ісці. 

Праўда, хутка самыя жорсткія выказванні са стужкі пачалі знікаць, а сам Каліна пакінуў дзіўнаваты допіс: «Выбачайце! Пакуль я за Віктара Уладзіміравіча, яго адмін». Таму не зразумела, ці то гэта сам Каліна выказаўся, ці то яго прадстаўнік праявіў ініцыятыву.

Віктар Каліна: Я размаўляў з афіцэрам «ДНР», які дапытваў беларускага ваеннапалоннага

Беларускі шансанье і ардэнаносец «ДНР» Віктар Каліна выступаў у Брэсце нападпітку? ВІДЭА

НР

1
Мікола))) / Адказаць
03.03.2017 / 19:57
ды што нейкі шансанье, вон Гігін, будучы дэкан філасофскага факультэта і Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» спрачаўся з апанентам у каментах да ўласнага артыкула на сайце інфармацгенцтва БелТА: «А бычка по фейсу ты давно не получал? Фраер тут, понимаешь, ломом подпоясанный». (2012)
268
Симпатичный / Адказаць
03.03.2017 / 19:57
Певец хороший, чтоб не говорили.
1
Серега / Адказаць
03.03.2017 / 20:10
Кажучы словамі той самай "каліны" - ты бы не оху@вала! З людзмі размаўляеш, а не з вахлатой прызэчынай.
Паказаць усе каментары/ 62 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру