03.03.2017 / 22:40

Завадатарку Маршу дармаедаў у Брэсце затрымалі і адвезлі ў псіхдыспансер 91

Наталлю Папкову затрымалі двое ў міліцэйскай форме нібыта за тое, што яна не з'явілася ў псіханеўралагічны дыспансер. Па звестках на 17.00 пятніцы 3 сакавіка, Наталля Папкова знаходзіцца ў псіхіятрычнай лякарні Брэста, паведамляе «Брэсцкая газета».

Наталля Папкова ўдзельнічала 26 лютага ў Брэсце ў акцыі супраць дэкрэта №3. А ўвечары 2 сакавіка ёй патэлефанавалі з дыспансера і прапанавалі абследавацца, бо на яе прыйшла папера з міліцыі, паведамляе сайт АГП. Наталля вырашыла не ісці: баялася правакацый.

А на наступны дзень, калі Папкова выйшла з дому са сваёй сястрой, да іх падышлі двое міліцыянтаў і прапанавалі ёй пайсці з імі. Яны не дазволілі сястры забраць тэлефон і асабістыя рэчы Наталлі, не патлумачылі, куды яе вязуць. Сказалі толькі, што затрымліваюць Наташу праз тое, што яна праігнаравала візіт у дыспансер, распавяла актывістка АГП Людміла Захаранка. Паводле інфармацыі Захаранкі, Папкову будуць трымаць у лякарні да панядзелка.

Наталля абвясціла галадоўку.

На нядзелю 5 сакавіка ў Берасці запланаваны чарговы пратэст супраць эканамічнай палітыкі ўладаў. На думку актывістаў АГП, затрыманне Папковай, як і ранейшае затрыманне фермера Кабанава, мае на мэце застрашыць людзей і сарваць пратэст.

Чытайце таксама: «Дай закурыць, а грошай?»: лідар пратэстаў у Брэсце Аляксандр Кабанаў вінаваціць міліцыю ў правакацыі

nn.by

7
МатрУна / Адказаць
03.03.2017 / 20:21
это фашизм !
5
Чорны Валадар / Адказаць
03.03.2017 / 20:23
Шуневіч, гэта між іншым твае "тэатралы", а па факце - ганьба нашага народа.
4
Брест / Адказаць
03.03.2017 / 20:25
Дичь
Паказаць усе каментары/ 91 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру