03.03.2017 / 21:00

У Брэсце затрымалі ўжо другога актывіста «Марша дармаедаў» 10

Сёння, 3 сакавіка, ў Брэсце за ўдзел у несанкцыянаваным «Маршы тунеядцев» 26 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі Андрэя Шарэнду і Наталлю Папкову. Актывістаў затрымалі напярэдадні чарговай несанкцыянаванай акцыі супраць дэкрэта аб дармаедах, якая запланаваная на выходныя.

Наталля Папкова, справа — Андрэй Шарэнда. Фота: Станіслаў Коршунаў, TUT.BY

Каля 18.30 на вуліцы міліцыянты затрымалі брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнду, паведаміў TUT.BY праваабаронца Раман Кісляк. Суразмоўца адзначыў, што раней Андрэя Шарэнду выклікалі ў міліцыю, каб той даў тлумачэнні з нагоды ўдзелу ў несанкцыянаваным Маршы.

«У Ленінскім РАУС пацвердзілі, што Андрэй Шарэнда знаходзіцца ў іх па адміністрацыйнай справе. Якой — не ўдакладнілі», — патлумачыў праваабаронца.

У прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама TUT.BY пацвердзілі, што Андрэй Шарэнда знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста.

Раней стала вядома пра затрыманне актывісткі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталлі Папковой. Два супрацоўнікі міліцыі пасадзілі яе ў цывільны аўтамабіль і павезлі. Пазней стала вядома, што яна знаходзіцца ў псіхіятрычным стацыянары абласнога псіханеўралагічнага дыспансера.

Завадатарку «Маршу дармаедаў» у Брэсце затрымалі і адвезлі ў псіхдыспансер

1
алекс / Адказаць
03.03.2017 / 21:43
Я так понимаю: Матюгальник в опасности! Они хотят чтобы в матюгальник кричали только типа "Слава России"? Они там вообще белены объелись? Эта ошибка может иметь фатальный характер! Надеюсь брестчане окажутся не глупее витеблян)) Наше главное оружие это крики ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
2
Slavik / Адказаць
03.03.2017 / 21:53
Конвульсии...Это уже не спасёт нынешний режим!
2
Бандера / Адказаць
03.03.2017 / 22:40
Одиночный марш босого тунеядца. #недармаед https://www.youtube.com/watch?v=DkSlldFmdzA
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру