МіГ-23 ВПС Сірыі. Фота: Міхаіл Васкрасенскі / РІА Новості

МіГ-23 ВПС Сірыі. Фота: Міхаіл Васкрасенскі / РІА Новості

Недалёк ад турэцка-сірыйскай мяжы пацярпеў крушэнне самалёт МіГ-23, які, як мяркуецца, належыць сірыйскім ВПС. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым, перадае РБК са спасылкай на Reuters.

Паведамляецца, што самалёт упаў на сірыйскім баку мяжы. Пілот, як мяркуецца, катапультаваўся. Ён можа знаходзіцца як на сірыйскім, так і на турэцкім баку, вядуцца яго пошукі.

Турэцкі тэлеканал NTV са спасылкай на губернатара памежнай турэцкай правінцыі Хатай Эрдал Ата паведамляе, што абломкі самалёта знойдзеныя, пілота ў кабіне самалёта няма.

«Мы не ведаем, магчыма, гэта была тэхнічная няспраўнасць ці нешта адбылося з другога боку мяжы. Аб ўмяшанні з нашага боку не можа быць ніякай гаворкі. Мы не ведаем, ці разбіўся ён па тэхнічных прычынах або быў абстраляны», — прыводзіць словы губеранатора Hurriyet Daily News.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0