Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні вайсковых і спецыяльных званняў. Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Вайсковае званне генерал-маёра прысвоена Аляксандру Шкірэнку (начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл), Аляксандру Караву (намесніку камандуючага ВПС і войскамі СПА - начальнік авіяцыі), Сяргею Феакціставу (начальніку ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці) і Сяргею Церабаву (начальніку ўпраўлення КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці).
Вадзіму Сіняўскаму (начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама), Аляксандру Кавальчуку (начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Магаблвыканкама) і Івану Падгурскаму (першаму намесніку міністра ўнутраных спраў — начальніку крымінальнай міліцыі) прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.
Спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Аляксандру Рахманаву (начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці) і Уладзіміру Шалухіну (начальніку ўпраўлення СК па Віцебскай вобласці).
Пракурору Брэсцкай вобласці Віктару Клімаву прысвоены класны чын дзяржаўнага дарадцы юстыцыі 3 класа.