Былы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр наведаў закрытыя перамовы ў Белым доме ў Вашынгтоне, падчас якіх гаворка ішла аб яго працы ў камандзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, піша The Mail on Sunday са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Па словах крыніцы выдання, перамовы адбыліся ў сераду, 1 сакавіка. Суразмоўцам Блэра нібыта быў зяць і старшы дарадца Трампа Джарэд Кушнер. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць прызначэння Блэра пасланнікам міру на Блізкім Усходзе ў адміністрацыі Трампа.

Фармальна, адзначае выданне, Блэр не мае права займаць афіцыйныя пасады ў амерыканскай адміністрацыі, Трамп можа зрабіць яго сваім дарадцам, адзначае выданне.

Удзельнікі перамоў абмеркавалі бягучую сітуацыю на Блізкім Усходзе і працэс мірнага ўрэгулявання ў рэгіёне, а таксама магчымую ролю Блэра ў заключэнні «вялікай здзелкі» па Блізкім Усходзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?