У нядзелю кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі, сэнатар ад штату Арызона

Джон Маккейн у інтэрвію кампаніі BBC заявіў, што будзе дамагацца выключэньня Расеі з краін-удзельніц «Вялікай Восемкі».

Маккейн сказаў, што Расеяй па-ранейшаму працягвае кіраваць Ўладзімер Пуцін. «Расея стала аўтакратыяй», – заявіў кандыдат у прэзыдэнты ЗША.

Сэнатар гаварыў пра тое, што Расея ўсімі магчымымі шляхамі працягвае ціснуць на Грузію і Украіну, а таксама скараціла пастаўкі нафты ў Чэхію, бо афіцыйная Прага згадзілася разьмясьціць у сябе элемэнты амэрыканскай СПА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?