05.03.2017 / 20:44

Краўдфандынг = талакошт? Як вам новае слова? Выказвайцеся ў каментах 45

«Кожныя некалькі дзён сустракаю, як каверкаюць беднае слова «краўдфандынг». Як толькі яму не дастаецца: і краўндандынг, і крайнфандынг, і крафтфандынг, і краўдфаўндынг і шмат іншага», — піша стваральнік платформы «Талака» Яўген Клішэвіч.

Ён прапануе беларускае слова для збору грошай талакой — талакошт.

Як вам такі варыянт? Краўдфандынг = талакошт. Ці маеце іншыя, лепшыя варыянты? Выказвайцеся ў каментах.

6
Бенедзікт / Адказаць
05.03.2017 / 20:54
Краўдфандынг - гэта новаў нас слова, хіба талакошт гучыць горш за краўдфандынг? Перажылі і прынялі слова камупутар і масу іншых запазычаных слоў, перажывем і прымем талакошт. )
11
чм / Адказаць
05.03.2017 / 21:03
талашук
2
вясковая бабця / Адказаць
05.03.2017 / 21:10
А "талака" - гэта і ёсць "краудфандыг". Але і прапанаванае слова таксама нядрэннае.
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру