Агенцтва Bloomberg назвала топ-500 найбагацейшых людзей планеты. Самы багаты беларус, 40-гадовы стваральнік анлайн-гульні World of Tanks Віктар Кіслы, які ў лютым 2016 га папоўніў спіс даляравых мільярдэраў Bloomberg, пакуль «адстае» ад замыкаючага топ-500 96-гадовага мільярдэра з Саудаўскай Аравіі Сулеймана аль Раджы больш чым на 2 млрд даляраў.

Узначаліў рэйтынг заснавальнік Microsoft Біл Гейтс (85,6 млрд даляраў), на другім месцы — амерыканскі бізнэсмэн Уорэн Бафет (78,9 млрд), на трэцім — кіраўнік Amazon Джэф Безас (73,5 млрд).

Акрамя таго, у першай дзясятцы апынуліся заснавальнік іспанскай кампаніі Inditex Амансіа Артэга (69,3 млрд), заснавальнік Facebook Марк Цукерберг (59,1 млрд), мексіканскі бізнэсмэн Карлас Слім (53 млрд), саўладальнікі карпарацыі Koch Industries браты Чарльз і Дэвід Кох (па 48,1 млрд), старшыня рады дырэктараў карпарацыі Oracle Лары Элісан (45,3 млрд), а таксама заснавальнік IKEA Інгвар Кампрад (42,9 млрд).

У першую сотню абноўленага рэйтынгу сусветных мільярдэраў ўвайшлі 8 расіянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?