11.03.2017 / 00:09

13 сакавіка — аўтограф-сесія Арлова і Татарнікава і прэзентацыя «Маляўнічай гісторыі ад Рагнеды да Касцюшкі» 10

«Акадэмкніга» (Незалежнасці, 72). Пачатак а 18:00.

Выйшаў у свет дадатковы наклад кнігі Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Для тых, хто яшчэ не паспеў набыць гэтае выданне, кнігарня «Акадэмкніга» (праспект Незалежнасці, 72) у панядзелак, 13 сакавіка, з 18 да 20 гадзін праводзіць аўтограф-сесію пад назвай «Айчына» — кніга для кожнай беларускай сям'і».

12
Seka / Адказаць
06.03.2017 / 11:16
У мяне ёсць гэтая кніга з аўтографамі. Але мне цікава пачуць ад Арлова яго адказ. Чаму ён купіў нейкі кавалак зямлі за мяжой, дзе летувісы растрэльвалі габрэяў і зрабіў там нейкі забаўляльны бізнэс на костках людзей? У Беларусі мы адстойваем Курапаты ад усялякай навалачы, а за мяжой можно быць скотам? Пад час анлайн трансляцыі з амбасады Летувы спадар Арлоў так і не выйшаў да мікрафона, хоць там знаходзіўся... Ён нічога не адказаў на абвінавачванні ад спадарыні Руты Ваганайце... https://www.youtube.com/watch?v=DVOtPa_YR6Q Пакуль ніякіх высноў не раблю, але калі не пачуем наогул ніякага адказу, то бок спадар Арлоў проста робіць грошы, а ніякі патрыёт Беларушчыны...
5
Seka / Адказаць
06.03.2017 / 13:04
Вось дакладная спасылка, каб не шукаць, на 56 хвіліне 38 сек. спадарыня Рута распавядае гэтую гісторыю каля 3 хвілін https://youtu.be/DVOtPa_YR6Q?t=56m38s
1
Дзеўчына / Адказаць
06.03.2017 / 13:10
Seka, ну што за людзі... Пашукала пра "бізнэс на костках", знайшла толькі гэта: "Эта территория была приватизирована в 2009 году и принадлежит «Центру военного наследия». - неправительственной организации, которой управляет 37-летний литовский гражданин русского происхождения Владимир Орлов". І яшчэ: "В 2009 г. Седьмой Форт был приватизирован, и теперь им владеет Центр воинского наследия, неправительственная ассоциация, которой руководит 37-летний литовский специалист по информатике Владимир Орлов". Нашаму Арлову 63, калі што. Перад тым, як такія абвінавачванні пісаць, можна было і пераправерыць інфармацыю, не?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру