28.07.2008 / 11:52

Як даўнішні гарох 8

Пра Беларускі дзень на фэстывалі ў Юрмале піша Руслан Равяка.

Пра Беларускі дзень на фэстывалі ў Юрмале піша Руслан Равяка.

Лушчыў у суботу гарох зь цешчынай дачы і не знайшоў нічога лепшага паглядзець на экране тэлевізара, як Беларускі дзень у Юрмале.

Упершыню ў Латвіі на тым фэстывалі беларусы прадстаўлялі нашую краіну, нашую культуру, нашыя песьні. Да таго ж беларускі бок зрабіў ўваход на сваю імпрэзу вольным.

Народу сапраўды прыйшло багата. Новыя беларускі зоркі павінны былі прэзэнтаваць латыскім гледачам і расейскім турыстам свой рэпэртуар .

Паглядзець з аднаго боку было што. Зьдзівіла вялікая колькасьць беларускамоўных песень, што на канцэртах у самой Беларусі цяпер рэдкая зьява. Дома нас частуюць калькамі расейскай папсы. На экспарт як бачым (нарэшце дайшло!) усё ж гоняць больш нацыянальнае, калярытнае, не падобнае да Ўсходу.

Парадавалі «Начныя снайперы» – салістка выканала беларускую песьню «Што пасееш то й пажнеш» без фанаграмы… Ад Падольскай пачулі адзінае на гэтым канцэрце «дзякую». А Барыс Майсееў перадаў прывітаньне «сваёй роднай спадчыне».

Дарэчы, на закрыцьці «Славянскага базару» Майсееў таксама вітаў сваю «спадчыну». Вось і думай пасьля, хто будзе пераемнікам прэзыдэнта… Модна ў Маскве цяпер размаўляць на незразумелай мове. Толькі вось, на жаль, Барыска блытае Бацькаўшчыну са спадчынай…

Беларускамоўныя песьні на беразе Балтыкі гэта добра, але насьцярожвае іншае.

Скончыўся канцэрт прыблізна разам зь цешчыным гарохам. І вось застаўся нейкі горкі прысмак саветчыны на зубах. На выступ беларускіх выканаўцаў сабралася збольшага не маладая публіка. Яна і атрымала асалоду. Ад вяртаньня ў сваю маладосьць, ад вяртаньня ў СССР ці прынамсі на канцэрт заслужаных дзеячоў БССР.

Значаная большасьць песень (і ўсе беларускамоўныя) былі перапетыя новымі выканаўцамі. Са старых зуброў — хіба што Ціхановіч і Паплаўская прыпомнілі гледачам свайго неўміручага «Случайнага папутчыка».

Напачатку падавалася, што араганізатары і хацелі вярнуць гледачоў у савецкі час, каб тыя прыпомнілі маладосьць і пусьцілі настальгічную сьлязу. Але некалькі сучасных расейскамоўных песень Дарафеевай і Калдуна ўсё праясьнілі.

Арганізатары канцэрту мо й дапялі, што на беалрускім канцэрце трэба прэзэнтаваць беларускае. Але ж хто прыпомніць новыя беларускамоўныя песьні, што выконваюцца незабароненымі выканаўцамі? Колькі іх мы чулі за апошнія 5 год? І як шмат іх трансьлююць па нашых СМІ? Прэзэнтаваць то як выявілася і нямашака чаго! Таму й давялося займацца перапеўкамі Мулявіна.

Ці зразумелі жыцьцёвую навуку нашыя дзяжурныя выканаўцы, паэты і музакапісцы мы пабачым праз якіх паўгоду… Ці, дасьць Бог, пачуем.

Руслан Равяка, Баранавічы

0
. / Адказаць
28.07.2008 / 12:37
faina napisana.
0
azhyna / Адказаць
28.07.2008 / 14:46
а мне канцэрт спадабаўся. песні сапраўды прыгожыя былі. можа і ў савецкі час напісаныя, але ж тэматыка многіх з іх -- сапрўды беларуская, напр. "Па-над белым пухам віншяў" на вершы М. Багдановіча. так што не зусім згодна з аўтарам
0
Руслан / Адказаць
28.07.2008 / 15:44
azhyna напiсаў(ла) Лiпень 28, 2008 у 14:46 а мне канцэрт спадабаўся. песні сапраўды прыгожыя былі. можа і ў савецкі час напісаныя, але ж тэматыка многіх з іх -- сапрўды беларуская, напр. "Па-над белым пухам віншяў" на вершы М. Багдановіча. Мне таксама падабаецца гэтая песьня, і дарэчы яна ўзьняла падаецца найбольш аплядысмэнтаў, але ж сэнс у тым, што ніводнай новай беларускамоўнай песьні прадстаўлена ня было! Мы прэзэнтавалі тое, што засталося з мінлай, Савецка Беларусі... прынамсі аранжыроўкі. Думаю гледачам былоб цікава пачуць і нешта "сьвежанькае"...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру