16 снежня 2015 года ў кватэры па вуліцы Алібегава знайшлі целы двух маладых людзей: хлопца і дзяўчыну жорстка забілі нажом. 6 сакавіка 2017 года суд паставіў кропку ў справе.

Неўзабаве пасля забойства следчыя знайшлі падазраваных. Высветлілася, што экс-сяброўка забітага — 27-гадовая Аліна Шульганава - наняла двух знаёмых, каб тыя «дапамаглі» ёй аднавіць зносіны з бойфрэндам.

Аліна Шульганава.

Аліна Шульганава.

Пасля працяглай «Санта-Барбары» (пара то жыла разам, то разыходзілася, пэўны час маладыя людзі жылі «шведскай сям'ёй», утраіх з той самай суперніцай) Шульганава вырашыла сілавым метадам вярнуць каханне.

Згодна з яе планам, мужчыны павінны былі збіць новую сяброўку хлопца, каб тая трапіла ў бальніцу. Пакуль тая б лячылася, дзяўчына збіралася вярнуць свайго былога каханка.

Але яе найміты зарэзалі і хлопца, і яго новую дзяўчыну. На судзе стала вядома, што за дзень да гэтага яны забілі яшчэ аднаго мужчыну.

Адзін з выканаўцаў Вячаслаў Сухарка.

Адзін з выканаўцаў Вячаслаў Сухарка.

6 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе быў агучаны прысуд траім абвінавачаным.

Падчас судовых спрэчак пракурор Наталля Пятроўская патрабавала растраляць Сухарку і Жыльнікава, а Шульганаву асудзіць на 15 гадоў.

Але суддзя Максім Лапко вынес мякчэйшы прысуд.

Аліна Шульганава атрымала 12 гадоў у калоніі агульнага рэжыму плюс канфіскацыю маёмасці.

Яе «кілеры», 23-гадовы Вячаслаў Сухарка і 44-гадовы Аляксандр Жыльнікаў асуджаныя на пажыццёвае зняволенне ва ўмовах асаблівага рэжыму. Маёмасць іх будзе канфіскаваная.

Аляксандр Жыльнікаў, другі «кілер».

Аляксандр Жыльнікаў, другі «кілер».

Акрамя таго Вячаслава Сухарку ў калоніі будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Таксама абвінавачаныя павінны будуць сплаціць пацярпелым (сваякам забітых) трохі больш за 200 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды. 

«Мы разлічвалі на больш жорсткае пакаранне», — праз слёзы кажа Зінаіда, адна з пацярпелых па справе. Гэта яе брата Сухарка і Жыльнікаў забілі ў Калодзішчах за дзень да разні ў кватэры на Алібегава.

Жанчына лічыць, што суддзя пашкадаваў забойцаў. Яна кажа, што спадзявалася на смяротнае пакаранне хаця б для аднаго з абвінавачаных.

Чытайце таксама:

Актывістка БРСМ жыла «шведскай сям'ёй», а пасля замовіла расправу над суперніцай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?