28.07.2008 / 12:17

Тэрарысты за выхадныя забілі больш за сотню чалавек 2

Выбухі прагрымелі ў Індыі, Турцыі ды Іраку.

Ірак

У Іраку сёньня сьмяротнікі ўчынілі сэрыю тэрактаў. Загінулі сама меней 35 чалавек.

У Багдадзе ў выніку двух выбухаў забітыя 24 чалавекі, 72 параненыя. Выбух учынілі сьмяротніцы на шляху, якім ішлі шыіцкія паломнікі.

У Кіркуку на поўначы Іраку ахвярамі выбуху сталіся 11 чалавек, параненыя больш за 50. Сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне сярод дэманстрантаў, якія сабраліся на акцыю пратэсту супраць закону пра мясцовыя выбары, які разглядаецца парлямэнтам.

Індыя

У суботу, 26 ліпеня, у індыйскім горадзе Ахмэдабадзе ў выніку сэрыі выбухаў загінулі 45 чалавек, 160 былі параненыя. Адказнасьць узяла на сябе малавядомая групоўка «Індыйскі муджахедын». Паліцыя арыштавала 30 чалавек. У нядзелю ў Ахмэдабадзе былі знойдзеныя новыя фугасы.

Турцыя

Два выбухі адбыліся 27 ліпеня ў Стамбуле на люднай вуліцы. Яны прагрымелі за некалькі гадзінаў да пачатку разгляду Канстытуцыйным судом Турцыі справы пра магчымы роспуск кіроўнай Партыі справядлівасьці й разьвіцьця.

Колькасьць ахвяраў дасягнула 16 чалавек. Калі прагучаў першы выбух, людзі кінуліся дапамагаць параненым, тады спрацавала другое прыстасаваньне.

Паводле Радио Свобода, BBC

0
s-bohdan / Адказаць
28.07.2008 / 12:31
Абсалютна бессэнсоўная навіна. Падзеі ў трох краінах паміж сабой аніяк не зьвязаныя і спрычыненыя рознымі абставінамі. Гэтакі прыём, як аб'яднаньне насамрэч нічым не зьвязаных паміж сабой фактаў і падзеяў, добра прыдаецца для нагнятаньня сытуацыі і стварэньня параноі. Катэгорыя "тэрарысты" фактычна ня мае сэнсу ў дадзенай навіне. Ня кажучы ўжо пра тое, што згаданыя падзеі таксама ня сьведчаць пра якое-кольвечы абвастрэньне сытуацыі, але толькі пра большае асьвятленьне адпаведных падзеяў СМІ. У Конга, відаць, штодня гіне столькі сама людзей, але гэта не асьвятляецца. Калегі, калі ласка, не стварайце параноі.
0
Цукар / Адказаць
28.07.2008 / 15:29
s-bohdan, а вы пра што падумалі? У чым параноя?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру