Беларусь на сумеснай з Мінсельгасам Расіі калегіі плануе абмеркаваць пастаўкі сваёй прадукцыі. Кіраўнік Мінсельгасхарча Беларусі Леанід Заяц таксама запрасіў на калегію свайго расейска калегу Аляксандра Ткачова і кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта. Пра гэта Леанід Заяц распавёў у інтэрв'ю ria.ru.

www.souzveche.ru

www.souzveche.ru

Паводле яго слоў, калегія павінна адбыцца ў сакавіку. Расійскаму боку была накіравана прапанова правесці яе да 10 сакавіка, але яна пакуль засталося без адказу. На пасяджэнні плануецца абмеркаваць пытанні па пастаўках прадукцыі з Беларусі ў Расію і з Расіі ў Беларусь, а таксама прыняць так званы харчовы баланс — баланс паставак харчовай прадукцыі на рынкі.

«З задавальненнем хачу запрасіць і Данкверта, і міністра сельскай гаспадаркі для таго, каб мы наладзілі нашы адносіны ў частцы паставак прадуктаў харчавання на рынкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. З задавальненнем сустрэнем, пакажам нашы прадпрыемствы, раскажам пра ўсё. Трэба ж неяк сустракацца, трэба дамаўляцца», — сказаў Заяц.

На ўдакладняючае пытанне, ці можа ён гарантаваць, што Данкверт вернецца на радзіму пасля візіту, адказаў: «Несумненна! Вядома, адправім».

«А калі былі перашкоды грамадзянам Расійскай Федэрацыі? Прэцэдэнтаў такіх няма. Іх і не будзе. Навошта баяцца? У нас прававая дзяржава, бяспечная дзяржава, і мы можам гарантаваць бяспеку любога, які заехаў на тэрыторыю Беларусі», — дадаў міністр.

З лютага Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з журналістамі і экспертнай супольнасцю заявіў, што ў дачыненні да кіраўніка Рассельгаснагляда Сяргея Данкверта трэба распачаць крымінальную справу. У адказ на гэта кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт рэкамендаваў навесці парадак на беларускіх прадпрыемствах. 7 лютага Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі заявіла, што праводзіцца шэраг даследчых праверак па дзеяннях, якія змяшчаюць прыкметы дыскрэдытацыі дзелавой рэпутацыі беларускіх прадпрыемстваў.

9 лютага Рассельгаснагляд адклаў візіт сваіх супрацоўнікаў у Беларусь. Рашэнне патлумачылі тым, што «ў шэрагу супрацоўнікаў ёсць асцярогі ў магчымых правакацыях з беларускага боку». Кіраўнік жа Рассельгаснагляда таксама нагадаў пра лёс Уладзіслава Баўмгертнера (экс-кіраўніка «Уралкалія», яго ў 2013 годзе арыштавалі ў аэрапорце супрацоўнікі КДБ, калі топ-менеджар паехаў у Мінск на перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі, і абвінавацілі ў злоўжыванні паўнамоцтвамі, а потым і ў буйных крадзяжах) і заявіў, што калі і прыедзе ў Беларусь, то «толькі з тэлебачаннем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?