6 сакавіка ў Ленінскім судзе Брэста адбыўся суд над актывістам Андрэем Шарэндам, якога вінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі 26 лютага.

Падтрымаць Андрэя Шарэнду прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек.

«З выкарыстаннем плаката і мікрафона ўдзельнічаў у пікетаваньні і шэсці, чым паўторна цягам году парушыў закон «Аб масавых мерапрыемствах», — зачытаў абвінавачанне Шарэнды суддзя.

Суддзя зрабіў папярэджанне жонцы падсуднага — Паліне Шарэндзе-Панасюк. Яна кінула рэпліку пра тое, што не лічаць дзейнае заканадаўства легітымным. Суддзя зрабіў ёй папярэджанне аб магчымым выдаленні з залы.

Андрэй Шарэнда заявіў хадайніцтва пра недавер суддзі праз тое, што яго жонцы міліцыянты заломвалі рукі. Пасля перамоваў суддзя адхіліў хадайніцтва аб адводзе. Сведка міліцыянт расказаў, што Шарэнда праз мегафон выкрыкваў лозунгі «Баста!», «Далоў Лукашэнку!» ды павёў шэсце да аблвыканкама, а потым у цэнтр горада.

Яшчэ адзін сведка-міліцыянт распавёў, што Шарэнда 26 лютага на плошчы Леніна крычаў «Ліс, сыходзь!» (Ліс — старшыня аблвыканкама), «Лукашэнка, сыходзь!» і наляпіў на ганку аблвыканкама налепку з надпісам «Баста!».

«Віна Шарэнды даказаная ў поўным аб’ёме», — сказаў судзьдзя і вынес прысуд: 25 базавых велічынь, альбо 575 рублёў.

«Кожны ў свеце мае права на мірны пратэст. Я не лічу сябе вінаватым і лічу гэты суд балаганам», — заявіў Андрэй Шарэнда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?