Тарыфы на пасажырскія перавозкі ў Беларусі ў 2017 годзе павышаць не плануецца.

Аб гэтым паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Планаў па павышэнні тарыфаў на перавозкі пасажыраў у гэтым годзе няма, — расказаў кіраўнік Мінтранса. — Эканамічная аснова гэтага рашэння зыходзіць з таго, што па выніках мінулага года акупнасць пасажырскіх перавозак склала 64,2%. Сёння параметры бюджэту закладзены пад акупнасць 65%, гэта значыць нам трэба зменшыць расходы недзе на 0,8%. Я ўжо гаварыў аб вялікім комплексе мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці - яны якраз і накіраваны на змяншэнне расходаў. Гэта і ляжыць у аснове павышэння або непавышэння тарыфаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0