Кіраўніцтва расейскага футбольнага клюбу «Шыньнік» абвінаваціла арбітра матча зь «Церакам» Ігара Захарава ў тым, што ён працаваў на сустрэчы п'яны, перадае lenta.ru.
Пасьля гульні Захараў быў запрошаны на працэдуру мэдыцынскага абсьледаваньня, але адмовіўся ад яе. Рэфэры растлумачыў адмову тым, што ў арганізатараў не было неабходнай апаратуры. Апроч гэтага, судзьдзя спаслаўся на адсутнасьць другой прабіркі для пробы, якую б ён змог адвесьці ў Маскву на незалежную экспэртызу.
Нагадаем, што 5 ліпеня скандал з п’яным арбітрам разыграўся пасьля матчу чэмпіянату Беларусі «Віцебск» – «Нафтан». Экспэртыза ўзятая ў галоўнага судзьдзі матча Сяргея Шмоліка паказала прысутнасьць у крыві 2,6 праміле алькаголю, што ў пяць разоў перавышае норму.
Сяргей Шмолік быў пажыцьцёва дыскваліфікаваны. Кадры з матчу ў Віцебску абляцелі ўвесь сьвет.