06.03.2017 / 20:12

Вяртанне палітычных арыштаў: анархістаў, якія ачолілі «Марш недармаедаў», пасадзілі на суткі 22

У судзе Ленінскага раёна Брэста сёння разглядзелі адміністрацыйныя справы затрыманых 5 сакавіка прадстаўнікоў анархісцкага руху. Хлопцаў затрымалі пасля актыўнага ўдзелу ў брэсцкім «Маршы недармаедаў».

На Марш у Брэсце выйшла больш за тысячу абураных грамадзян. Фота Радыё Свабода

Паўтара дзясятка анархістаў здолелі павесці за сабой астатніх удзельнікаў мітынгу. Міліцыянты пазабіралі анархістаў з іх кватэр увечары пасля Марша. Ноч хлопцы правялі ў ІЧУ Ленінскага РАУСа.

Суд над чатырма актывістамі прайшоў увечары 6 сакавіка. 

Іх прызналі вінаватымі ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах. Суддзя вырашыў пакараць актывістаў адміністратыўным арыштам.

Руслан Х., Дзмітрый Л. і Андрэй Дз. былі асуджаныя на 5 сутак, Аляксандр К. — на 4. 

УШ

3
Багданкебіч / Адказаць
06.03.2017 / 20:16
Паважаю анархістаў.
1
гарадзенка / Адказаць
06.03.2017 / 20:21
Значная перамога ўсёж такі адбылася, не змаглі кгб..... адразу хлопцаў заарыштаваць, вельмі дапамаглі адбіцца блогеры, што суправаджалі анархістаў і асабліва белсатаўцы, прыгожая дзяўчына, што вяла трансляцыю і аператар, паехалі з імі нават у транспарце пасля марша.
1
костолом / Адказаць
06.03.2017 / 20:25
Их признали виновными в нарушении закона о массовых мероприятиях. Судья решил наказать активистов административным арестом. Их сечас во время ареста милиция будет избивать и применять физические пытки с целью запугать
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру