Спецыялісты NASA заяўляюць, што знайшлі спосаб зрабіць планету Марс прыдатнай для жыцця, паведамляе БЕЛТА. Як піша Phys.orgса спасылкай на выданне канферэнцыі Planetary Science Vision 2050 Workshop, аднавіць атмасферу Марса можна пры дапамозе штучнага магніта побач з планетай.

NASA/GSFC

Навукоўцы лічаць, што на Марсе каля 4,3 млрд гадоў таму была шчыльная атмасфера, напоўненая газамі. Яе хапала для разагрэву планеты і з'яўлення на яе паверхні акіянаў вады. Але ў нейкі момант на Марсе рэзка змяніўся клімат, ядро распаленага жалеза ўнутры планеты застыла, і магнітнае поле практычна цалкам знікла. Пасля гэтых падзей сонечны вецер выдзьмуў атмасферу планеты, а акіяны выпарыліся.

Пры дапамозе моцнага магніта спецыялісты хочуць сфармаваць штучную магнітасфэру Марса. Яна абараніла б Чырвоную планету ад сонечнага ветру і выпраменьвання.

Атмасфера Марса з цягам часу стане шчыльнейшая, тэмпература будзе вышэйшая на 4°C. Гэта можа растапіць лёд з дыяксіду вугляроду на паўночным полюсе Марса, раставанне прывядзе да парніковага эфекту, атмасфера нагрэецца яшчэ больш. Гэта адкрые вялікія магчымасці для будучых даследаванняў, а таксама каланізацыі Марса.

Адзначаецца, што бліжэйшыя вынікі смелай прапановы навукоўцаў могуць быць атрыманыя толькі да 2040 года і нават пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0