Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук у размове з карэспандэнтам TUT.BY паведаміў, што ўлады не плануюць адмяняць дэкрэт «аб дармаедах». Аднак у яго ўнясуць змены, якія будуць падрыхтаваныя не пазней за сярэдзіну сакавіка.

Баляслаў Пірштук. Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY

«Сёння створаная рабочая група пад кіраўніцтвам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Яны павінны выключыць з-пад дзеяння дэкрэта тых, хто трапіў туды неаб'ектыўна. Аналіз паказаў, што такія грамадзяне ёсць. А дакумент усё-ткі быў накіраваны на тое, каб прымусіць грамадзян працаваць, а не караць», — сказаў Пірштук.