У Мінску 8 сакавіка змяняецца графік працы гарадскога транспарту, паведамілі ў ГП «Мінсктранс».

Так, праца гарадскіх аўтобусных і тралейбусных маршрутаў запланаваная па графіку нядзельных дзён, трамвайных маршрутаў — па графіку выхаднога дня.

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў «Жаночы забег» і абмежаваннем руху ўсіх відаў транспарту па пр. Незалежнасці на ўчастку ад вул. Бабруйская да вул. Казлова 8 сакавіка з 8.00 да 14.00 будуць унесеныя змены ў трасы руху некалькіх маршрутаў.

Рух аўтобусаў маршруту № 100 ад вул. Маскоўская будзе арганізаваны па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. Бабруйская, Ульянаўская, Першамайская, З. Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў абодвух кірунках з выкананнем на змененым участку ўсіх прыпыначных пунктаў.

Аўтобусы маршруту № 115Э ад ДС «Дружная» будзе рухацца па вул. Талстога, пл. Мяснікова, вул. Бабруйская, Ульянаўская, Першамайская, З. Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў абодвух кірунках з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Ленінградская», «Вакзал», «Свярдлова».

Рух аўтобусаў прыгараднага маршруту № 300Э ад АВ «Цэнтральны» плануецца па вул. Бабруйская, Ульянаўская, Першамайская, З. Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці і далей па маршруце, у зваротным кірунку — па прасп. Незалежнасці, вул. Казлова, З. Бядулі, Першамайская, Ульянаўская, Свярдлова, Кірава, Бабруйская з разваротам праз трамвайныя шляхі па вул.

Аўтобусы маршрутаў № 1, 69, 119С ад прасп. Пераможцаў будуць рухацца па вул. Няміга, К. Цэткін, Бабруйская да РК «Бабруйская» ў прамым кірунку, па вул, Мяснікова, Няміга ў зваротным кірунку з выкананнем на змененым участку для маршрутаў № 1, 69 усіх прыпыначных пунктаў.

Рух аўтобусаў маршруту № 123 арганізавана да КП «Вакзал» па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйская, Ленінградская, Свярдлова і далей па маршруце з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Рух аўтобусаў маршруту № 127 плануецца да КП «Вакзал» з рухам у прамым кірунку па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйская, у зваротным кірунку — з разваротам праз трамвайныя шляхі па вул. Бабруйская, вул. Ульянаўская і далей па дзеючай трасе з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Траса аўтобусаў маршрутаў № № 23, 65 будзе арганізаваная да РК «Гарадскі Вал» (без выезду на прасп. Незалежнасці).

Рух аўтобусаў маршрутаў № 40, 50С ад вул. Маскоўская будзе арганізаваны па вул. Талстога, вул. Мяснікова, Няміга, Гарадскі Вал (з разваротам праз РК «Гарадскі Вал» пры руху ў кірунку вул. Кальварыйская), Раманаўская Слабада, Кальварыйская ў абодвух кірунках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Рух аўтобусаў маршрутаў № 18, 26 прадугледжаны па вул. Захарава, Першамайская, вул. З. Бядулі, вул. Казлова, прасп. Машэрава і далей па маршрутах у прамым і зваротным кірунках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Казлова», «Прасп. Незалежнасці».

Аўтобусы маршруту № 57 будуць курсаваць па вул. Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўская, Бабруйская, К. Цэткін, прасп. Дзяржынскага і далей па маршруце ў абодвух кірунках з выкананнем усіх прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?