28.07.2008 / 13:00

У Роўне студэнты мяняліся жонкамі 7

Прайшло амаль два месяцы, пакуль Ірына пачала падазраваць штосьці нячыстае. Яе чарнаскуры сужэнец то быў таўсьцейшым, то танчэйшым, адзін дзень выдатна размаўляў па‑ўкраінску, а на другі ня мог зьвязаць двух слоў.


У далікатнай сытуацыі апынулася жыхарка Роўна , якая выйшла замуж за афрыканскага студэнта. У пляны 23‑гадовай жанчыны ўваходзіў пераезд з мужам у Афрыку, далейшы развод і эміграцыя ў ЗША. І ўсё гэта было цалкам рэальна, асабліва з улікам таго, што да заканчэньня ВНУ сужэнцу заставаліся лічаныя месяцы. Аднак жыць у здыманай кватэры маладой жонкі муж адмовіўся.

Ён проста пачаў прыходзіць да яе па некалькі разоў на дзень, часам заставацца на ноч і ўзмоцнена займацца сэксам. Так прайшло амаль два месяцы, пакуль Ірына пачала падазраваць штосьці нячыстае. А прычынай гэтаму стаўся той факт, што ейны чарнаскуры сужэнец стаў выглядаць усё болей дзіўна — не, да яе ён прыходзіў у адным і тым адзеньні, але пры гэтым зьмяняўся сам. То ён быў таўсьцейшым, што ніжэйшым ці вышэйшым ростам, адзін дзень выдатна размаўляў па‑ўкраінску, а на другі ня мог зьвязаць двух слоў.

Разгадка гэтага амаль містычнага пытаньня прыйшла да Ірыны Н. нечакана — яна зразумела, што пад выглядам ейнага сужэнца да яе ходзяць абсалютна розныя людзі. Жанчына адразу ж зьвярнулася ў міліцыю, якая і выявіла, што ў інтэрнаце іншаземных студэнтаў існавала цэлая «мафія». Удзельнікі гэтае змовы жаніліся на ўкраінскіх жанчынах, а пасьля, карыстаючыся тым, што для іхніх жонак яны ўсе на адно аблічча, мяняліся імі, выдаючы сябе за іхніх мужоў. Прычым афрыканскія студэнты лічылі свае дзеяньні ўсяго толькі «забаўным жартам». Цяпер ім давядзецца адзказваць па больш чым не забаўным артыкуле, які характарызуе іхнія дзеяньні як «прымус ахвяры да полавага кантакту шляхам падману й увядзеньня яе ў няведаньне».

Паводле: Освiтнiй портал

0
kanaj / Адказаць
28.07.2008 / 13:09
Хто вінаваты??? Нэгры??? Ратуйце мяне! Я б на месцы міліцыянтаў яшчэ і "сьледчы экспэрымент" правёў бы. Міліцыянты ў форме ўсе на адзін твар.
0
mikola / Адказаць
28.07.2008 / 13:34
cikavy vypadak...ci paedze paslja tago jana v afryku..ja by uvogule gabaraniu sliuby praz internet .ale my zivem u dziunyja casy,tamu sennja mazliva toe pra sto my navat ne maryli u saveckja ....
0
Анж. / Адказаць
28.07.2008 / 13:59
Дзяўчына шта хацела, тое і атрымала: хацела скарыстацца сваім мужам, але ён таксама скарыстаўся ёй..... А не разумею, прычым тут нейкая адказнась па артыкулу? АБОЕ РАБОЕ....
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру