Выбары прэзідэнта Расіі у 2018 годзе могуць адбыцца 18 сакавіка — у дзень «далучэння» Крыма. Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін лічыць такую ідэю перспектыўнай і падтрымлівае яе, піша rbc.ru.

Ён растлумачыў, што 18 сакавіка у 2018 годзе будзе нядзеля, і па законе выбары кіраўніка дзяржавы могуць быць прызначаныя на гэты дзень.

«А тое, што гэты дзень супадае з цудоўным святам, які мы адзначаем ужо некалькі гадоў, — гэта вельмі добра», - заявіў Валодзін.

Галасаванне у 2018 годзе павінна адбыцца 11 сакавіка. Калі гэты дзень будзе рабочым з-за святаў, то выбары павінны пераносіцца на першую нядзелю сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0