28.07.2008 / 13:20

Мінкульт пра рэстаўрацыю Нясьвіжу 2

Рэстаўрацыя палацава-паркавага ансамбля XVI-XVIII стагоддзяў у Нясвіжы ідзе ў адпаведнасці з графікам фінансавання. Аб гэтым на калегіі Міністэрства культуры Беларусі паведаміў начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ведамства Віктар Рымашэўскі.

У першым паўгоддзі бягучага года падрадныя арганізацыі выканалі работы ў паўднёвай галерэі па ўзмацненню прасценкаў другога паверха, фундаментаў, правялі дахавыя работы, мантаж сістэмы ацяплення, унутраныя і вонкава-аддзелачныя работы ў гасцініцы, адрэстаўрыравана кладка фасадаў палаца, сцен і калон усходняй галерэі. Пачалося ўзвядзенне вартавой вежы на заходнім бастыёне. Прадаўжаюцца археалагічныя раскопкі.

Начальнік упраўлення адзначыў, што на рэстаўрацыі аб'екта неабходна павялічыць колькасць рабочых будаўнічых спецыяльнасцей, у тым ліку патрабуюцца 25 рэстаўратараў, 25 аддзелачнікаў, 10 муляраў, 10 цесляроў, 15 бетоншчыкаў.

Рэстаўрацыю Нясвіжскага замка неабходна завяршыць да 9 мая 2010 года.

0
ГЕНА / Адказаць
30.07.2008 / 08:52
Жаль только, что основная мотивация реставрации - привлечь больше туристов. Как будто Несвиж имеет только туристическую ценность! Хотелось бы, чтобы основной целью таких реставраций всё таки стало возвращение украденной и очернённой Истории Беларуси. Надеюсь, доживём!
0
Зміцер / Адказаць
31.07.2008 / 13:58
Рэстаўрацыя завяршыцца да 9 мая- г.з. у той дзень будзе адкрыццё адрэстаўраванага замка (ці асноўнага пускавога комплекса). няўжо няма іншай даты, якая мае сувязь з рэальнымі і непасрэднымі падзеямі з гісторыі Нясвіжа- напрыклад 7 ліпеня (у той дзень 1584г. Радзівіл Сіротка вярнуўся з паломніцтва ў Нясвіж, пасля чаго пачаліся актыўныя будаўнічыя працы), або 2 жніўня (1549г.- дзень народзінаў князя-заснавальніка існуючага замкавага комплекса). няўжо 9 мае больш важнае для існавання замка дата чым іншыя больш звязаныя??? хутчэў гэтая дата сімвал пачатку знішчэння замка і здзек над гісторыяй і спадчынай, што пакінулі (змушаныя) нам Радзівілы. але ёсць шанец выправіць сітуацыю...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру