У Сірыі 20 лютага загінуў расіянін Васіль Юрлін, піша група незалежных даследчыкаў узброеных канфліктаў Conflict Intelligence Team (CIT), спасылаючыся на пост «сваяка або знаёмага» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», які быў таксама апублікаваны ў суполцы тальяцінскай ветэранскай арганізацыі.

CIT па фатаграфіях Юрліна робіць выснову, што ён быў дэсантнікам. Пры гэтым доказаў ваеннай службы яго ў апошнія гады суполка не знайшла. «Гэта наводзіць на меркаванне, што Васіль Юрлін, як і Іван Слышкін, які быў забіты 12 лютага верагодна, з'яўляўся байцом «групы Вагнера», — заключае CIT. Мінабароны, верагодна, не пацвердзіць гібель Юрліна, адзначаюць следчыя.

Абставіны гібелі ваеннага невядомыя. Пахаванне, па дадзеных CIT, пройдзе ў сераду, 8 сакавіка, у Тальяці.

Пляменніца вайскоўца Карына Юрліна пацвердзіла РБК інфармацыю пра гібель у Сірыі свайго дзядзькі. «Ён кантрактнік, з'ехаў служыць у Сірыю і загінуў 20 лютага. Пра гэта паведамілі бацькам у канцы мінулага тыдня», — сказала яна. Таксама яна пацвердзіла, што пахаванне адбудзецца 8 сакавіка.

Бацька загінулага паведаміў, што ён служыў у прыватнай ваеннай кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0