Сацыяльныя сеткі ўзмацняюць у людзей пачуццё адзіноты, гаворыцца ў дакладзе амерыканскіх псіхолагаў. Як адзначаюць спецыялісты, калі чалавек штодня праводзіць у сацсетках больш за дзве гадзіны, у яго падвойваецца рызыка развіцця сацыяльнай ізаляцыі, піша ВВС. 

Thinkstock

Thinkstock

Паводле даных даследавання, ідэалізаваны вобраз людзей на старонках сацсетак можа прымусіць чалавека адчуваць зайздрасць.

Да ліку такіх сайтаў эксперты аднеслі Instagram, Facebook, Twitter, Pinterest і платформы Snapchat і Tumblr.

«Мы пакуль дакладна не ведаем, што адбываецца раней — выкарыстанне сацыяльных сетак або адчуванне сацыяльнай ізаляцыі», — тлумачыць сааўтар даследавання, прафесар Пітсбургскага ўніверсітэта Элізабэт Мілер.

«Магчыма, маладыя людзі, якія першапачаткова адчувалі сацыяльную ізаляцыю, звяртаюцца да сацыяльных сетак. Альбо частае выкарыстанне сацсетак нейкім чынам выклікае пачуццё ізаляцыі ад рэальнага свету», — дадае яна.

Паводле даных даследавання, чым больш часу чалавек праводзіць у інтэрнэце, тым менш часу ў яго застаецца для зносін у рэальным свеце.

У апытанні для даследавання ўзялі ўдзел 2 тысячы чалавек ва ўзросце ад 19 да 32 гадоў.

Як адзначае прафесар Пітсбургскага ўніверсітэта Браян Прымак, сучасныя тэхналогіі шмат у чым ускладняюць зносіны, а не спрашчаюць іх.

«Хоць на першы погляд здаецца, што сацыяльныя сеткі даюць магчымасць запоўніць гэтую сацыяльную пустэчу, гэтае даследаванне кажа пра тое, што яны могуць быць не тым рашэннем праблемы, якое людзі спадзяваліся атрымаць», — кажа Прымак.

Глядзіце таксама: Сама сабе хлопец. У адзінокіх дзяўчат набірае папулярнасць сэрвіс арэнды кветак на некалькі хвілін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?