07.03.2017 / 16:51

Турэцкі пісьменнік Архан Памук раскрытыкаваў Нобелеўскую прэмію для Алексіевіч і Дылана 46

Вядомы турэцкі аўтар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год Архан Памук раскрытыкаваў рашэнні Нобелеўскага камітэта апошніх гадоў. Гэта адбылося ў Маскве падчас ўручэння прэміі «Ясная паляна».

«Я даведаўся пра Нобель Боба Дылана ў Нью-Ёрку, і я быў моцна расчараваны. У свеце столькі годных амерыканскіх пісьменнікаў, якія вартыя прэміі. А ўручаюць музыканту. Думаю, у гэты дзень многія пісьменнікі былі пакрыўджаныя», — сказаў Памук у інтэрв’ю расійскаму агенцтву ТАСС.

«А за год да гэтага Нобеля атрымала журналістка [Святлана Алексіевіч]. Канечне, Нобелеўскі камітэт мае права на спрэчныя рашэнні. Але мне хочацца, каб прэмію давалі тым, хто вядомы дзякуючы літаратуры», — адзначыў літаратар.

Архан Памук атрымаў Нобеля, як пісьменнік, які «ў пошуках меланхалічнай душы свайго роднага гораду адкрыў новыя сімвалы сутыкненьня і перапляцення культураў». Родны горад Памука — Стамбул. А адна з самых знакавых кніг — «Стамбул. Горад успамінаў».

У Турцыі Памук лічыцца спрэчнай постаццю, бо закрануў на міжнароднай арэне табуяваную тэму генацыду армян. У Турцыі нават палілі на вуліцах яго кнігі.

Зміцер Панкавец

41
МатрУна / Адказаць
07.03.2017 / 16:58
Нобелеуски камитэт за 2006 год памылиуся и мы гэта разумеем .
35
' / Адказаць
07.03.2017 / 17:05
Памук, прадалжайце, ваша мненiе нам очань важно.
53
Леонардо ди Каприо / Адказаць
07.03.2017 / 17:06
Кто это вообще такой?Очередной литератор-однодневка?
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру