28.07.2008 / 15:17

Заўтра тваёй краіны: Бюджэт перавёрстваецца пад газ-200

«Газпром» зламаў беларускіх перагаворшчыкаў. Адказным ведамствам паступіла ўказанне падрыхтаваць так званы «песімістычны прагноз» на 2009 год.

Паводле інфармацыі інтэрнэт-выданьня «Заўтра тваёй краіны», такое ўказанне было дадзенае адразу жа пасля вяртання на мінулым тыдні з Масквы гендырэктара ААТ «Белтрансгаз» Уладзіміра Маёрава, які ўдзельнічаў у перамовах з кіраўніцтвам расейскай манаполіі.

Гэты варыянт прагнозу плануецца разгледзець на пашыранай нарадзе Савету міністраў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў першай палове жнівеня. Усе паказчыкі на наступны год у ім разлічваюцца, зыходзячы з 200 даляраў за 1 тыс. куб. м. прыроднага газу.

Гэтая цана на 60 даляраў (або на траціну) большы, чым меркавалася ў «аптымістычным» праекце бюджэту.

Нагадаем, беларускае кіраўніцтва ўжо разлічыла праект бюджэта на наступны год, зыходзячы з кошту 140 даляраў за тысячу кубоў, і некалькі месяцаў спрабавала «працягнуць» гэтую суму на сцвярджэнне ў «Газпроме».

Аднак перамовы не ўвянчаліся поспехам. У «Газпраме» палічылі, што 140 даляраў будзе суперыльготна для Беларусі, для якой камфортная зніжка, паводле тых жа дамоўленасцяў, не павінная перавышаць 20 % еўрапейскае цаны. Паколькі кошт газу для еўрапейцаў даўно пераваліў за 310-320 даляраў за 1 тыс. куб. м., то нават з улікам зніжкі кошт газу для Беларусі ў любым выпадку павінны перавышаць 200 даляраў.

Упершыню інфармацыя аб магчымым павелічэнні кошту на газ да 200 даляраў і вышэй з'явілася ў маі бягучага года. Спачатку яе агучыў падчас відэаканферэнцыі «Масква-Менск» намеснік дзяржаўнага сакратара саюзу Беларусі і Расеі Васіль Хрол.

У чэрвені амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у больш катэгарычнай форме заявіў на прэс-канферэнцыі, што ў 2009 годзе Беларусь будзе плаціць за газ 200 даляраў за тысячу кубоў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру