08.03.2017 / 16:55

У Баранавічах удзельнікам мітынгу супраць Дэкрэта №3 пагражаюць штрафы па 690 рублёў 10

У аўторак, 7 сакавіка, пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях склалі ў дачыненні Міхаіла Стрэльчыка, Мікалая Чарнавуса-малодшага і Мікалая Чарнавуса-старэйшага. Сказаць дакладна, у дачыненні да якой колькасці чалавек склалі пратаколы, пакуль складана, сведчаць актывісты.

Стрэльчыка і Чарнавусаў абвінавачваюць па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Артыкул прадугледжвае папярэджанне, штраф да 30 базавых велічынь (да 690 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Пакаранне актывістам вызначыць суд, піша intex-press.by.

Акцыя супраць Дэкрэта №3, за якую актывістаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, прайшла ў Баранавічах 26 лютага. На мітынг сабралася каля 300 чалавек.

nn.by

0
сапега / Адказаць
08.03.2017 / 17:05
Спрабуюць збiць жаданьне выходзiць на вулiцы.
14
путинец / Адказаць
08.03.2017 / 17:06
не участникам а заводилам
0
Индирагадя / Адказаць
08.03.2017 / 17:08
Ох отплачуться у кошки мышкины слёзки!После отмены всех дуростей и дуримаров, взыискать всё с % с узурпаторов!!!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру