08.03.2017 / 20:37

«Патэлефанаваў невядомы: Сяргею Пальчэўскаму нібыта далі трое сутак» 6

У менскім спэцпрыёмніку ў маці прынялі перадачу для маладафронтаўца Сяргея Пальчэўскага, аднак не паведамілі пра сына ніякай інфармацыі.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч распавёў карэспандэнту Свабоды, што маці Сяргея патэлефанаваў невядомы, які нібыта быў разам з Пальчэўскім у ізалятры. Невядомы паведаміў, што Сяргею далі толькі трое сутак арышту, а ня дзесяць.

«Сяргей Пальчэўскі знаходзіцца ў спэцпрыёмніку, але няма пэўнай інфармацыі колькі яму далі і за што. У спэцпрыёмніку адмаўляюцца тлумачыць нават родным. Накіроўваюць у райадзьдзелы, а тыя казаць адмаўляюцца. Заўтра пойдзе адвакат да Сяргея, каб пра ўсё даведацца. З такім мы раней не сутыкаліся, каб нават родным адмаўляліся даваць інфармацыю, за што чалавек сядзіць і на колькі дзён», — сказаў Зьміцер Дашкевіч.

Ці пагражае нешта абаронцам Курапатаў і асабіста Зьміцеру Дашкевічу?

«Я не напружваюся, у нашай краіне любому чалавеку можа што заўгодна пагражаць. Мажліва проста хацелі адпомсьціць. Зважаючы на такую гучную рэакцыю дэмакратычнай супольнасьці, можа, далей ня будуць разьвіваць гэту тэму, ніхто ж ня ведае. На вуліцу пакуль не выходзіў. Але заўтра пайду, паглядзім, як яно разгортваецца».

Учора паплечнікі Сяргея Пальчэўскага паведамілі, што яго арыштавалі на дзесяць сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

15 дзён актывісты трымалі абарону Курапацкага народнага мэмарыялу. Будаўніцтва прыпынілі, забудоўшчыкі ад пляцоўкі адмовіліся.

1
Перемены рядом / Адказаць
08.03.2017 / 21:01
То, что лукашисты не могли 23 года решить Человек проблему порешал за несколько дней и пошёл на сутки. Так и во всём эта власть недееспособна и нацелена только на создание благополучия своей касты.
1
Индирагадя / Адказаць
08.03.2017 / 21:24
Где можно передать Пальчевскому?
1
Чорны Валадар / Адказаць
08.03.2017 / 21:39
Ганьба "тэатралам" Шуневіча !!!
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру