08.03.2017 / 22:12

Латвія пабудуе агароджу на мяжы з Беларуссю 14

Латвія пабудуе агароджу на мяжы з Беларуссю даўжынёй некалькі дзясяткаў кіламетраў для барацьбы з нелегальнымі імігрантамі і іншымі парушальнікамі мяжы.

Пра гэта паведаміў начальнік Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Нормундс Гарбарс.

Як паведаміў Гарбарс інфармацыйнаму агенцтву LETA, тэндар на распрацоўку тэхнічнага праекта абсталявання латвійска-беларускай мяжы і аўтарскі нагляд ўжо абвешчаны і завершыцца 20 сакавіка. Ён дадаў, што будаўніцтва агароджы пачнецца у 2018 ці 2019 годзе. Агульная даўжыня яе стане вядомая па завяршэнні падрыхтоўчай стадыі праекта», — сказаў Гарбарс.

Мяркуецца, што агароджа вышынёй не ніжэй за два метры будуць будаваць з выкарыстаннем не менш за трох варыянтаў канструкцыі агароджы, у тым ліку металічнага і калючага дроту.

У 2015 годзе Латвія прыняла рашэнне ўзвесці на асобных участках мяжы з Расіяй агароджу агульнай даўжынёй 90 км. На яго ўзвядзенне на працягу чатырох гадоў выдаткуюць €17 млн. Вышыня агароджы складзе 2,7 м, з улікам калючага дроту. На гэты момант Латвія ўзвяла на мяжы з Расіяй каля 23 км агароджы.

13
Он / Адказаць
08.03.2017 / 22:40
От кого...они там что упали.?
16
Справедливый / Адказаць
08.03.2017 / 23:03
Ну и правильно. Нам таких соседей и видеть не хочется)
1
калгасны егер / Адказаць
08.03.2017 / 23:19
Нашы зайцы да іхніх зайчых могуць і не хадзіць, але што рабіць ласям і дзікам?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру