Мінскі мастацкі нонканфрамізм, альбо «неафіцыйнае мастацтва» ці «андэрграўнд», — значная з'ява на тэрыторыі ўсіх постсавецкіх, постсацыялістычных краін, у межах якой адбывалася барацьба за права на свабоду, вольнае мысленне і мастацкае выказванне. Хто былі галоўнымі героямі мінскай сцэны? Якімі падзеямі адзначаны той час? Чаму ўсё ж нонканфармізм? Пра што мы яшчэ не ведаем? І ці можна спадзявацца, што беларускі мастацкі нонканфармізм стане новым культурным брэндам краіны?

Аб гэтым распавядуць аўтары фотаальбома «Мінск. Нонканфармізм-1980х» Таня Арцімовіч і Артур Клінаў.

16 сакавіка. Пачатак а 19-й. Кнігарня «Логвінаў», Незалежнасці 37а.

***

У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў фотаальбом «Мінск. Нонканфармізм-1980х», куды ўвайшлі архіўныя фотаздымкі мастакоў і мастачак, удзельнікаў неафіцыйнай мастацкай плыні часоў перабудовы, а таксама ўспаміны пра самыя знакавыя выставы, падзеі і арт-групы. Кніга з’яўляецца працягам аднайменнай выставы, якая была зладжаная «pARTisan» у траўні 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0