09.03.2017 / 14:25

Лукашэнка выступіў з пагрозамі ў адрас арганізатараў пратэстаў 75

На нарадзе з кіраўніцтвам краіны Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб пратэсты дазвалялі толькі ў «адведзеных месцах».

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны.

«У краіне павінен быць наведзены ідэальны парадак. Некаторыя заяўляюць: я прыходзіў на плошчу і яшчэ прыйду. На плошчу чалавеку нельга забараніць хадзіць. Падключыцеся да гэтай працы, бо гэтая праца праваленая ў Мінску, абласных, буйных гарадах. Вызначце ў гарадах тую плошчу, на якую людзі могуць прыйсці і выказаць сваё меркаванне.

Там будуць начальнікі вертыкалі ўлады», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Але ніякай перашкоды нармальна жыць працоўным быць не павінна. Вы ведаеце, што нашы «майданутыя» паехалі ў Кіеў шукаць там «майданутых» арганізатараў.

Вы ж разумееце, што гэтыя людзі (якія ўдзельнічаюць у масавых акцыях) будуць гарматным мясам, масоўкай. Яны ж не з палітычнымі лозунгамі туды ідуць. А 300—400 чалавек на чале з нашымі адмарозкамі, якія ў Кіеў ездзілі, — яны будуць правакаваць. яны знойдуць 10—20 прафесіяналаў, якія ў Кіеве адкрылі стральбу. А калі пральецца кроў, тады ўжо бяда. Таму працаваць трэба на папярэджанне. Я кажу гэта публічна», — сказаў кіраўнік краіны.

«Мы павінны навучыцца весці дыялог з людзьмі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы не супраць шэсцяў, дэманстрацый. Мы і на дзяржаўным узроўні гэта праводзім (нядаўна да Дня міліцыі правялі).

Людзям для выказвання сваіх меркаванняў таксама павінна быць адведзена сваё месца, як у развітых краінах Захаду. Хай туды прыходзяць і выказваюць уласнае меркаванне, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — і калі яны паклікалі туды начальніка, значыць, ён там павінен быць. І не дай бог гэтага начальніка хтосьці там абразіць. Міліцыя павінна адфіксаваць падобную абразу і прыняць самыя жорсткія меры».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць жорсткую адказнасць за парушэнні.

«Спыняць усякія спробы (гэта не тычыцца людзей, якія хочуць звярнуць на сябе ўвагу і якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю).

Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупліваць правакатараў. І адказваць яны павінны па ўсёй строгасці закона», — заявіў Лукашэнка.

«Майдану ў Беларусі не будзе. Нават перадумоў да гэтага няма. Але заўсёды трэба працаваць на далёкіх подступах да той ці іншай праблемы», — дадаў ён.

1
Балтыйская раса! / Адказаць
09.03.2017 / 14:29
Ах, как заливает))))
1
януковіч, г. Растоу / Адказаць
09.03.2017 / 14:32
Будзе.
2
jagor / Адказаць
09.03.2017 / 14:34
Аб дыялогах заекатаў.🙂
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру