Камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах (LIBE) канчаткова зацвердзіў праект заканадаўчай рэзалюцыі аб унясенні Украіны ў спіс трэціх краін, для грамадзян якіх адмяняюцца візавыя патрабаванні, паведамляе ЕўраПраўда. 

39 членаў камітэта прагаласавалі за рашэнне, адзін устрымаўся і чацвёра прагаласавалі супраць.

Еўрадэпутат Міхал Боні перад галасаваннем зрабіў кароткую заяву адносна трыялогу паміж Еўрапарламентам, Радай ЕС і Мальтыйскім старшынствам у ЕС, у рамках якога на мінулым тыдні ўзгаднілі бязвіз для Украіны.

Ён падкрэсліў, што Украіна выканала ўсе патрабаванні ЕС па прадастаўленні бязвізавага рэжыму, і «нават пераўзышла чаканні».

Як вядома, 2 сакавіка Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін-сябраў ЕС (COREPER) на сустрэчы ў Бруселі ўхваліў рашэнне аб візавай лібералізацыі для Украіны.

Пасля канчатковага зацвярджэння камітэтам ЕП, прапанова па візавай лібералізацыі накіроўваецца ў Еўрапейскі парламент для галасавання, якое, як чакаецца, адбудзецца 5 красавіка.

Пасля гэтага дакумент будзе перададзены для прыняцця Радай ЕС. Там абяцаюць, што ўкраінскія грамадзяне змогуць падарожнічаць у краіны Еўрасаюза без віз у чэрвені 2017 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?