28.07.2008 / 17:37

Шматдзетная сям’я буслоў зьявілася ў Магілёўскім раёне

У вёсцы Нядашава на верхавіне дрэва вывелася адразу чацьвёра бусьлянят. Гэта прытым, што звычайна бацькі‑буслы выгадоўваюць аднаго‑двух.

У вёсцы Нядашава на верхавіне дрэва вывелася адразу чацьвёра бусьлянят. Гэта прытым, што звычайна бацькі‑буслы выгадоўваюць аднаго‑двух птушанят.

Арнітолягі зьвязваюць дэмаграфічны выбух у птушак з паляпшэньнем умоў іх асяродзьдзя знаходжаньня. Гняздо буслы зьвілі ля дому сям’і Голубевых тры гады таму. Гаспадар зрабіў для птушак спэцыяльны каркас.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру