У Івацэвіцкім раёне высвятляюць прычыны гібелі рыбы, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Штык.

Тут і ніжэй фота з сацыяльных сетак

Тут і ніжэй фота з сацыяльных сетак

Гібель рыбы зафіксаваная на канале Агінскага паблізу вёскі Выганашчы. Загінулая рыба знаходзілася на вызваленай ад лёду акваторыі плошчай каля 1 тыс. кв. м і ў берагавой лініі. Усяго інспектары выявілі 300 асобін плоткі, 150 асобін ляшча і 50 — печкура памерамі 5-10 см з прыкметамі раскладання.

Пры аглядзе іншых участкаў канала і аб'яднаных з ім каналаў меліярацыйнай сеткі загінулай рыбы, заморных або перадзаморных з'яў не выяўлена — гэтак жа, як і бачных крыніц забруджвання.

Рыбалоўныя ўгоддзі знаходзяцца ў карыстанні нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Прамысловых прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых арганізацый, іншых аб'ектаў, якія маглі б з'явіцца патэнцыяльнымі крыніцамі забруджвання, на працягласці ўсяго канала ад яго вытока з возера Выганашчанскае да месца здарэння на адлегласці каля 10 км не маецца.

Для выяўлення прычын здарэння былі адабраныя ўзоры загінулай рыбы і дастаўленыя ў Івацэвіцкую раённую ветэрынарную службу. Каб вызначыць наяўнасць забруджвальных рэчываў і ступень забруджвання паверхневых вод у месцы здарэння, накіраваная заяўка ў Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя для адбору пробаў вады і правядзення неабходных даследаванняў.

Праца па выяўленні прычын гібелі рыбы працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0