Падзеі фантастычнай кнігі «Марсіянін», дзе галоўны герой змог вырасціць бульбу на Чырвонай планеце, сталі рэальнасцю. Навукоўцам з Міжнароднага цэнтра па бульбе з Перу ўдалося атрымаць парастак бульбы ва ўмовах, якія імітуюць марсіянскія, паведамляюць інфармагенцтвы.

Спецыялісты змясцілі карняплод ў спецыяльны кантэйнер. У ім стварылі ціск паветра, а таксама суадносіны кіслароду і вуглякіслага газу, як на Марсе. Вынік перасягнуў усе чаканні: неўзабаве камера зафіксавала, як з'явіліся першыя парасткі бульбы ў кантэйнеры.

Навукоўцы адзначылі, што калі ўраджай можа пераносіць экстрэмальныя ўмовы ў кантэйнеры, то ў яго будуць добрыя шанцы вырасці і на Марсе.

Далей будзе праведзены шэраг эксперыментаў, каб зразумець, якія гатункі бульбы падыходзяць для ўмоў Марса лепш за ўсё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0