Адна з першых наведніц выставы — Алена Анісім.
Праца Андруся Танкіданга «Мур».
На выставе прадстаўленыя карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта «Крама» Ігара Варашкевіча, гурта «Палац» Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. Шмат хто з іх пачынаў свой творчы шлях як мастак ці графік.
Некалькі прац з выставы аўтарства Ігара Варашкевіча:
На адкрыцці выставы выступілі Алег Хаменка і Ігар Варашкевіч.
Адзін з куратараў выставы — рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк.
Некалькі прац з выставы аўтарства Лявона Вольскага:
Франтмэн гурту «Дай Дарогу» Юры Стыльскі побач са сваёй працай (злева).
Алег Хаменка.
Выстава працягнецца да 19 сакавіка. ЦЭХ, Кастрычніцкая, 16. Уваход: 1 рубель — у будні, 2 рублі — у выхадныя. Час працы выставы: 12.00—22.00.